Куды ён дзеўся і што будзе на яго месцы.
З Мінскай кальцавой аўтадарогі знік самалёт, які стаяў ля павароту на ДТСААФ. Blizko.by высветліла, што з ім стала і што будзе на яго месцы.
Самалёт Як-52 паставілі на пілоне паміж 3-м і 4-м кіламетрамі МКАД на з'ездзе на Ліпкаўскую вуліцу — там, дзе знаходзіцца Мінскі аэраклуб ДТСААФ імя Сяргея Грыцаўца. Ён нёс на сабе бартавы нумар EW-32070HM і словы «Мінскі аэраклуб» на крылах.
Але нейкі час таму самалёт раптам знік. Чытач даслаў у рэдакцыю фатаграфію пустога пілона.
Blizko.by звязаўся з мінскім аэраклубам і высветлілі, што стала з самалётам і што плануецца далей. Прадстаўнік аэраклуба распавёў, што самалёт знялі каля месяца таму:
— Самалёт знялі на рамонт. І, магчыма, будуць вешаць іншы. Авіямузей з Баравой пераехаў да нас у Ліпкі, і цяпер вырашаюць: альбо яго пафарбаваць і вярнуць на месца, альбо паставіць у музей, а замест яго іншы самалёт паставіць. Але гэта стане ясна ўжо вясной.
У таго ж з'езду на Ліпкі яшчэ ўсталяваны макет верталёта з бартавым нумарам EW-101by. Ён адносіцца да дзяржаўнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» пры МНС.
Каментары