«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна
У інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану Уладзімір Пуцін замест Кіева раптам стаў казаць пра Мінск.
09.02.2024 / 13:03
Скрыншот інтэрв'ю з сайта Крамля
Пуцін зрабіў агаворку, калі расказваў, што Расія яшчэ не дасягнула сваіх мэтаў ва Украіне.
«Мае калегі ў Францыі і Германіі казалі: «Як ты сабе ўяўляеш, як яны будуць падпісваць дамову: з пісталетам, прыстаўленым да скроні? Трэба адвесці войскі ад Мінска». Кажу: добра. Мы адвялі войскі ад Мінска.
Як толькі мы… Вой, выбачайце, ад Кіева — як толькі мы адвялі войскі ад Кіева, адразу ж нашы ўкраінскія перагаворшчыкі выкінулі ў памыйніцу ўсе нашы дамоўленасці, дасягнутыя ў Стамбуле, і падрыхтаваліся да працяглага ўзброенага супрацьстаяння пры дапамозе Злучаных Штатаў і іх сатэлітаў у Еўропе».
Гэта не адзіная агаворка, якая была ў гутарцы. Расказваючы пра падзеі Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Украіны Пуцін зблытаў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча з кіраўніком Украінскай паўстанцкай арміі Раманам Шухевічам.
Чытайце таксама:
Пуцін у інтэрв'ю Карлсану абвінаваціў Кіеў і Захад у пачатку цяперашняй вайны ва Украіне