І яшчэ адзін адметны эпізод з інтэрв’ю Пуціна амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану.
Расказваючы пра падзеі Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Украіны Пуцін зблытаў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча з кіраўніком Украінскай паўстанцкай арміі Раманам Шухевічам. Зрэшты Пуцін часта робіць такія агаворкі.
«Нямецкія войскі, нават войскі СС, яны самую брудную працу па знішчэнні польскага насельніцтва, габрэйскага насельніцтва аддавалі як раз калабарантам, якія з Гітлерам супрацоўнічалі. Адсюль гэтая жорсткая разня польскага, габрэйскага насельніцтва, рускага таксама. На чале стаялі асобы, якія добра вядомыя: Бандэра, Шушкевіч. Менавіта гэтых людзей зрабілі нацыянальнымі героямі. Вось у чым праблема. І нам увесь час кажуць: нацыяналізм і неанацызм ёсць і ў іншых краінах. Так, парасткі ёсць, але мы ж іх ціснем, і ў іншых краінах іх ціснуць. А на Украіне — не, на Украіне з іх зрабілі нацыянальных герояў, ім помнікі ўзводзяць, яны на сцягах, іх імёны крычаць натоўпу, якія ходзяць з паходнямі, як у нацысцкай Германіі. Гэта людзі, якія знішчалі палякаў, габрэяў і рускіх. Трэба гэтую практыку і тэорыю спыніць», — сказаў Пуцін.
Дарэчы ў стэнаграме на сайце Крамля гэту недарэчнасць выправілі.
Каментары