У Башкартастане зарэзервавалі 2,5 мільёна месцаў для беларусаў
Прэм'ер-міністр Башкартастана Андрэй Назараў на пленарным пасяджэнні бізнэс-форуму «Беларусь — Башкартастан», у якім сярод іншага бярэ ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, выступіў з нечаканай прапановай.
09.02.2024 / 18:47
Возера Баннае ў Башкартастане
Па словах Андрэя Назарава, у гэтым расійскім рэгіёне з задавальненнем прымуць усіх беларусаў, гатовых ствараць тут сем'і.
«Месца хопіць усім. Будзем жыць у дружбе і згодзе», — заявіў Назараў.
Прытым маштабы ўражваюць:
«2,5 млн месцаў зарэзервавалі для вас. Хочаце, самі прыязджайце нараджайце тут, хочаце дзяцей сваіх адпраўляйце», — адзначыў башкірскі прэм'ер.
Цяпер у Башкартастане жыве каля 4,1 млн чалавек.
Чытайце таксама:
У Башкартастане памёр Рыфат Даутаў, якога затрымалі ў сувязі з акцыямі пратэсту
У чым сапраўдная прычына маштабнага пратэсту ў Башкартастане