Нямецкія генералы таемна наведалі Кіеў у дзень адстаўкі Залужнага

У чацвер у адной з гасцініц Кіева заўважылі высокапастаўленых германскіх генералаў. На запыт Bild у Мінабароны ФРГ адказалі, што ва Украіне знаходзяцца генерал-маёр Крысціян Фройдынг і генеральны інспектар Бундэсвера Карстэн Броер.

10.02.2024 / 15:20

Валерый Залужны. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Першы з іх узначальвае рабочую групу па каардынацыі дапамогі Украіне пры Мінабароны Германіі. Другі — адзін з галоўных военачальнікаў ФРГ і давераная асоба міністра абароны. Яны прыбылі ў Кіеў таемна па запрашэнні галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага. Аднак у чацвер днём Уладзімір Зяленскі адправіў яго ў адстаўку.

У Мінабароны ФРГ заявілі, што мэтай візіту быў «далейшы абмен інфармацыяй аб бягучых абаронных патрэбах і будучых ваенных выкліках».

Як піша аглядальнік Хаген Мэйр, візіт можа паскорыць перамовы аб ваенным супрацоўніцтве паміж Берлінам і Кіевам.

Сёння газета Welt am Sonntag апублікавала інтэрв'ю з Браерам, які заявіў, што нямецкая армія павінна быць гатова да вайны ўжо праз пяць гадоў.

Пра магчымы канфлікт Расіі з NATO ён сказаў: «Для гэтага найперш патрэбны такі намер. Я бачу яго ў Пуціна, мяркуючы па тым, што ён кажа і піша, а таксама па ягоных дзеяннях ва Украіне. <…> Мы бачылі, што рашэннем Дзярждумы Расія перайшла на ваенную эканоміку. Так што іх патэнцыял зараз расце».

Чытайце таксама:

Валерый Залужны пакідае пасаду Галоўнакамандуючага УСУ

«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist

Зяленскі прысвоіў Залужнаму званне Героя Украіны

Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне

Яшчэ адны кадравыя перастаноўкі ва ўкраінскім войску

Nashaniva.com