Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне
Прызначаны 8 лютага новы Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі зрабіў першую заяву на гэтай пасадзе. У ёй ён расказаў пра планаванне баявых дзеянняў, ваенную лагістыку, аднаўленне вайсковых часцей і «будучыя вектары пабудовы перамогі». Заяву ён апублікаваў у сваім тэлеграм-канале.
З «новых задач» Сырскі ў першую чаргу назваў «дэталёвае планаванне дзеянняў усіх органаў вайсковага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў і часцей з улікам патрэбаў фронту ў найноўшай зброі, якая паступае ад міжнародных партнёраў».
Таксама ён заявіў пра важнасць ваеннай лагістыкі і кваліфікацыі асабовага складу, а галоўнай каштоўнасцю УСУ назваў жыцці і здароўе вайскоўцаў.
«Таму захаванне балансу паміж выкананнем баявых задач і аднаўленнем часцей і падраздзяленняў — з інтэнсіфікацыяй падрыхтоўкі асабістага складу — застаецца як ніколі актуальным», — напісаў Сырскі.
«Адным з будучых вектараў пабудовы перамогі ў нашай вызваленчай вайне» камандуючы назваў шырокае прымяненне беспілотных сістэм і сучасных сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. А адным з галоўных складнікаў агульнага поспеху ў вайне — надзейны тыл.
Нагадаем, што 8 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі аб'явіў пра звальненне Валерыя Залужнага з пасады Галоўнакамандуючага УСУ і прызначыў замест яго генерал-палкоўніка Аляксандра Сырскага, які раней займаў пасаду камандуючага Сухапутнымі войскамі.
Што вядома пра Сырскага, які замяніў генерала Залужнага
Яшчэ адны кадравыя перастаноўкі ва ўкраінскім войску
«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist
«З Залужным відавочная рэч: Зяленскі не можа ім кіраваць». Украінскае грамадства і войска напружылася ў чаканні лёсавызначальнай адстаўкі
Чаму Зяленскі хоча зняць Залужнага? Чатыры прычыны
Каментары