Чалавека, які пасек фельчараў хуткай дапамогі сякерай, за некалькі дзён да таго выпісалі з псіхбальніцы

10 лютага, у суботу, у Мінску на двух фельчараў з выкліканай перад тым брыгады хуткай дапамогі пацыент напаў з сякерай, медыкі ў выніку таго самі патрапілі ў бальніцу. Цяпер сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці гэтай гісторыі.

12.02.2024 / 17:21

Фота: Следчы камітэт

Паводле сведчанняў калег пацярпелых медыкаў, якія праведалі іх у бальніцы, 30-гадовы і 42-гадовы фельчары знаходзяцца ў 5-й гарадской клінічнай бальніцы, іх стан ацэньваецца, як і раней, як сярэдняй цяжкасці. Пацярпелыя адчуваюць сябе здавальняюча, паведамляе БелТА.

Паведамляецца, што псіхічна нездаровы мінчук нанёс фельчарам не менш за 20 удараў у вобласць галавы і твару. Толькі дзякуючы таму, што бацька, які прыбег на шум, здолеў паваліць сына на падлогу і забраць у яго сякеру, справа не скончылася зусім трагічна.

Нападніку 33 гады. Як расказаў ягоны бацька, мужчына ўжо больш за 10 гадоў пакутуе на псіхічнае расстройства і літаральна пяць дзён таму яго выпісалі з бальніцы пасля чарговага лячэння. Аднак лепш яму не стала.

Чытайце таксама:

На мужчыну, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі з сякерай, завялі крымінальную справу

У Мінску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі ў рэанімацыі

Міліцыянты зноў стралялі ў чалавека

Nashaniva.com