На мужчыну, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі з сякерай, завялі крымінальную справу
Следчымі ўстаноўлена, што падазраваны нанёс медыкам не менш за 20 удараў сякерай у вобласць галавы і твару.
Днём 10 лютага фельчары выязной брыгады прыехалі ў сталічную кватэру для шпіталізацыі 33-гадовага мужчыны ў псіхіятрычную клініку. Пацыент стаў паводзіць сябе агрэсіўна і накінуўся на медработнікаў з сякерай.
Пацярпелыя (30 гадоў і 42 гады) шпіталізаваны. Стан мужчын расцэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, паведамляе СК.
Каментары