Нечаканы сюрпрыз. Пуцін адмовіўся ўдзельнічаць у тэледэбатах
Выбары прэзідэнта Расіі пройдуць 15-17 сакавіка.
13.02.2024 / 11:22
Уладзімір Пуцін. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
У ЦВК Расіі паступіла адмова ад удзелу ў дэбатах кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна, паведамляюць расійскія медыя.
Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 15-17 сакавіка. Апроч Пуціна, кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваныя Леанід Слуцкі ад ЛДПР, Уладзіслаў Даванкоў («Новыя людзі»), Мікалай Харытонаў ад КПРФ.
Пуцін з'яўляецца прэзідэнтам Расіі з 2000 года, з фармальным перапынкам на 2008—2012 гады, калі прэзідэнтам быў Дзмітрый Мядзведзеў, а ён з'яўляўся прэм'ер-міністрам.
Чытайце таксама:
Цэнтрвыбаркам Расіі паказаў, як будзе выглядаць выбарчы бюлетэнь. Кідаецца ў вочы адна дэталь
Кандыдат у прэзідэнты Расіі Даванкоў разлічвае на супрацоўніцтва з незарэгістраваным Надзеждзіным
Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі