Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі
Такое рашэнне сёння вынес Цэнтрвыбаркам Расіі.
Спачатку Цэнтрвыбаркам па выніках праверкі подпісаў у падтрымку старшыні партыі «Камуністы Расіі» Сяргея Малінковіча адмовіўся рэгістраваць яго кандыдатам на выбарах прэзідэнта ў сакавіку.
Агулам ён прадставіў у ЦВК амаль 105 тысяч подпісаў, працоўная група правярала 60 тысяч. Прызнаны несапраўднымі 8979 подпісаў.
Затым тое ж самае рашэнне было прынята па Барысе Надзеждзіне.
ЦВК аб'явіў несапраўднымі 9147 подпісаў Барыса Надзеждзіна, што склала звыш 15%. Даставернымі прызнаныя 95587 подпісаў.
Так, у падтрымку Надзеждзіна былі нібыта выяўленыя подпісы 11 памерлых людзей, заявіў намеснік старшыні ЦВК РФ Булаеў.
Раней паведамлялася, што Адміністрацыя прэзідэнта Расіі «рэкамендавала» ЦВК не рэгістраваць Барыса Надзеждзіна.
Савет Федэрацыі прызначыў прэзідэнцкія выбары на 17 сакавіка 2024 года. Галасаванне працягнецца тры дні: 15, 16 і 17 сакавіка.
На сёння ЦВК РФ зарэгістраваў чатырох кандыдатаў у прэзідэнты — Леаніда Слуцкага, Мікалая Харытонава, Уладзіслава Даванкова і Уладзіміра Пуціна.
Цэнтрвыбаркам павінен прыняць рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў ёй у дачыненні да ўсіх кандыдатаў не пазней за 10 лютага.
ЦВК РФ знайшоў 15% «браку» ў падпісных лістах за Барыса Надзеждзіна
У Расіі ЦВК знайшоў у подпісах за Надзеждзіна памылкі, якія «выклікаюць здзіўленне»
Каманда Навальнага абвясціла сваю стратэгію на дзень прэзідэнцкіх выбараў
«Каб не зрабіўся расійскай Ціханоўскай». Адміністрацыя прэзідэнта Расіі рэкамендавала не дапускаць Надзеждзіна да выбараў
Фізік, бард і шматдзетны бацька — хто такі Барыс Надзеждзін, за вылучэнне якога ў Расіі людзі стаяць у чэргах, каб пакінуць свой подпіс
Каментары