Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне

Выбухі былі чуваць у Кіеве, Львове, Запарожжы, Дняпры. Паветраную трывогу абвясцілі па ўсёй краіне.

15.02.2024 / 07:39

Паветраныя сілы Украіны і ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамлялі, што крылатыя ракеты, як мяркуецца, «Калібры», былі выпушчаныя са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў над тэрыторыяй Расіі, піша Бі-бі-сі.

Незадоўга да запуску гэтых ракет расійская армія нанесла ўдар дзвюма крылатымі ракетамі паветранага базавання Х59 Міргарада ў Палтаўскай вобласці, дзе размешчаная ўкраінская авіябаза.

Тыя ракеты, што ўжо знаходзіліся ў паветранай прасторы Украіны, па паведамленнях Паветраных сіл, былі запушчаны з паўднёвага напрамку — верагодна, з карабля Чарнаморскага флоту. Ракеты са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў па стане а 6-й па мясцовым часе яшчэ падляталі да тэрыторыі Украіны.

Паветраныя сілы Украіны паведамлялі, што крылатыя ракеты, запушчаныя расійскімі стратэгічнымі бамбардзіроўшчыкамі ўвайшлі ў паветраную прастору Украіны ў Сумскай вобласці і ляцяць у бок Кіева.

Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы і ўлады Кіева паведамлялі, што ў ваколіцах сталіцы грымяць выбухі: СПА страляла па ракетах.

Частка запушчаных Расіяй ракет, па паведамленнях маніторынгавых каналаў, праляцела праз Кіеўскую вобласць далей на захад. Адна група «Калібраў», як сцвярджае адзін з маніторынгавых каналаў, ужо збітая.

Масіраваны налёт крылатых ракет працягваўся некалькі гадзін. Інфармацыя аб разбурэннях пакуль не паступала.

А 8-й гадзіне ракетны налёт скончыўся, па ўсіх абласцях быў абвешчаны адбой паветранай трывогі.

Чытайце таксама:

Расійскага ўдзельніка вайны ва Украіне абакралі на $4400, пакуль ляжаў у калідоры шпіталя пасля ампутацыі

Начная атака дронаў: УСУ паведамілі пра 23 збітыя беспілотнікі з 31

У Харкаве «Шахеды» трапілі ў АЗС: гараць 14 прыватных дамоў, загінулі сем чалавек

Nashaniva.com