Расійскага ўдзельніка вайны ва Украіне абакралі на $4400, пакуль ляжаў у калідоры шпіталя пасля ампутацыі
3 студзеня Амона С. даставілі ў шпіталь імя Бурдэнкі ў Маскве пасля цяжкага ранення на вайне.
Мужчыну зрабілі ампутацыю канечнасцей і пасля аперацыі паклалі ў калідор на ложак, піша Baza.
Перажываючы, увечары Амон праверыў свае фінансы — у яго былі 50 тысяч расійскіх рублёў наяўнымі (550 даляраў) і банкаўская карта. Перад сном мужчына схаваў зберажэнні ў каробку з-пад тэлефона: акрамя грошай і карты там ляжаў канверт з пін-кодам. Каробку Амон паклаў у сумку, а яе паставіў пад ложак. Выпіўшы порцыю снатворнага, мужчына заснуў.
На наступную раніцу Амону прыйшла непрыемная эсэмэска аб зняцці з карты 350 тысяч рублёў (3850 даляраў). Пацыент адкрыў сумку, але каробкі з самым каштоўным там ужо не было. Так Амон страціў 400 тысяч расійскіх рублёў (4400 даляраў). Тэлефон вайскоўца злодзея не зацікавіў.
Каментары