Беларускі галкіпер можа стаць гульцом 13-разовага чэмпіёна Польшчы
Але ёсць, як кажуць, адно ўдакладненне.
20.02.2024 / 10:16
Беларускі галкіпер Антон Чычкан можа стаць гульцом кракаўскай «Віслы», якая зараз выступае ў першай лізе чэмпіянату Польшчы па футболе (Д2), піша football.by.
«У студзені гэтага года ён скасаваў кантракт з батумскім «Дынама» і шукае новага працадаўцы. А «Вісле» патрэбны новы брамнік — адсюль перамовы зацікаўленых бакоў і імавернасць таго, што беларус акажацца ў Кракаве», — паведамляе партал WP SportoweFakty.
Журналіст Sport.pl Якуб Севярын адзначыў, што «перамовы працягваюцца, але да дасягнення пагаднення яшчэ далёка».
«Найбольш важныя пытанні індывідуальнага кантракту дагэтуль не ўзгодненыя», — сцвярджае Севярын.
Кракаўская «Вісла» — 13-разовы чэмпіён Польшчы (апошні раз у 2011-м), больш тытулаў толькі ў «Легіі» (15), «Руха» і «Гурніка» (па 14). У сезоне 2021-2022 заняла 17-е месца і пакінула вышэйшы дывізіён. У мінулым сезоне ў першай лізе фінішавала 4-й.
Чычкан правёў у «Дынама» з Батумі адзін сезон, выйграўшы з камандай золата чэмпіянату Грузіі. Усяго правёў 21 матч (4 «сухіх»), у якіх прапусціў 20 мячоў.
Раней беларус заяўляў пра жаданне паспрабаваць свае сілы ў еўрапейскім чэмпіянаце.
Пасля 20 праведзеных матчаў «Вісла», якая раней 13 разоў выйгравала чэмпіянат Польшчы, знаходзіцца на 4-м месцы ў турнірнай табліцы другога дывізіёна, адстаючы ад лідзіруючай «Аркі» на 3 балы.
У другім дывізіёне ў беларусаў ёсць прадстаўніцтва: «Заглембе» з Сасноўца ў студзені ўзначаліў Аляксандр Хацкевіч. Клуб займае апошняе месца ў табліцы. Чэмпіянат першай лігі аднавіўся на мінулым тыдні, і «Заглембе» прайграў свой першы матч.
У Экстракласе (вышэйшым дывізіёне) двое беларусаў: гэта Ілля Шкурын у «Сталі» і Яўген Шыкаўка ў «Кароне».
Чытайце таксама:
Мбапэ заключыў кантракт з «Рэалам» да 2029 года
Нямецкія фанаты спынілі футбольны матч, узброіўшыся новымі тэхналогіямі ВІДЭА
У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі засталася на ранейшым месцы
Аляксандр Хацкевіч знайшоў новае месца працы
Агіднейшы за Гітлера. Апублікаваны рэйтынг самых нялюбых персон у гісторыі футбола