Нямецкія фанаты спынілі футбольны матч, узброіўшыся новымі тэхналогіямі ВІДЭА
У Германіі цяпер ідуць пратэсты заўзятараў супраць заключэння нямецкай футбольнай федэрацыяй пагаднення аб продажы 8% правоў на тэлетрансляцыі першай і другой Бундэсліг у абмен на інвестыцыйны капітал. Нямецкія заўзятары асцерагаюцца, што прыватныя інвестары могуць негатыўна паўплываць на чэмпіянаты, а таму пратэстуюць. І метады гэтых пратэстаў часам вельмі крэатыўныя.
Падчас матчу другой бундэслігі «Ганза» (Ростак) — «Гамбург» фанаты пачалі кідаць на поле традыцыйныя прадметы: тэнісныя мячы, шакаладныя манеты і да таго падобнае. Але адна з іх вынаходак па-сапраўднаму здзівіла.
17/02/2024 Germany Hansa Rostock ultras with remote controlled mini car with smoke bomb on pitch to protest against DFL investors pic.twitter.com/RDxiQtX1KT
Нейкім чынам заўзятарам удалося запусціць на поле машыны на дыстанцыйным кіраванні з балончыкамі дыму. Пасля таго ростакскі стадыён «Остзеештадыён» апынуўся ўвесь у белым і сінім дыме. Матч быў на некаторы час прыпынены.
Урэшце, праўда, каманды дагулялі гульню, якая скончылася з лікам 2:2.
Каментары