Літоўскі палітык абурыўся, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. А яе там няма
Насамрэч Карач увайшла ў арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду наступнага склікання, куды запрашалі абсалютна ўсе беларускія арганізацыі.
20.02.2024 / 12:42
Кіраўнік парламенцкага камітэта нацыянальнай бяспекі Лаўрынас Кашчунас абурыўся, што Вольга Карач увайшла ў склад Каардынацыйнай рады.
«Калі на Алімпе беларускай дэмакратычнай апазіцыі, — а менавіта такая мэта гэтай Рады, — з'яўляюцца такія людзі, якія звязаныя з расійскімі спецслужбамі, гэта значыць, што змагаюцца з Аляксандрам Лукашэнкам, а другой рукой працуюць на расійскія спецслужбы, то аблічча такой рады дзіўнае», — цытуе Кашчунаса Delfi.lt.
«Тут пачынаеш думаць, можа, гэта чыйсьці праект, чаму ад яе не адмяжоўваюцца? Ясна і канкрэтна дыстанцыявацца ад такіх дзеячаў, сказаць, што ім не месца ў такіх утварэннях. Гэта хацелася б пачуць ад лідараў дэмакратычнай апазіцыі», — дадаў Кашчунас.
Насамрэч у спісе сяброў Каардынацыйнай рады прозвішча Вольгі Карач няма. Аднак яна ўвайшла ў арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду наступнага склікання, куды маглі патрапіць усе беларускія арганізацыі.
Чытайце таксама:
У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак
Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы
«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук