Культура1818

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

Забаўляльнае шоу Маргарыты Ляўчук, у якім яна выступае пад псеўданімам Яленаўна, часткова змяніла свой фармат — цяпер гэта трэш-інтэрв'ю з вядомымі беларусамі. Расказваем, што ў кадры і адкуль паходзіць ідэя.

«Еўраначос» з Вольгай Карач. Кадр з шоу

Першапачаткова на ютуб-канале «Еўраначос» публікаваліся відэа ў выглядзе сатырычных рэпартажаў з варшаўскіх вуліц ці альтэрнатыўных выпускаў навін на каларытнай трасянцы.

Смела размаляваная Яленаўна (якую Ляўчук таленавіта выконвае) з высокім начосам, масіўнымі чырвонымі каралямі і не менш вялікім чырвоным мікрафонам выглядае класічнай ліхадзейкай з дыснееўскіх мультфільмаў. У варожым стане, дзе ёй давялося працаваць, яна паводзіць сябе адпаведна вобразу дзёрзка і агрэсіўна, куды актыўней за сапраўдных беларускіх прапагандыстаў — млявых і безыдэйных.

Танковіча прымусілі пераабуцца. Кадр з шоу

Але за апошні час «Еўраначос» пачаў пераходзіць у незвычайны фармат трэш-ток-шоу. Ролікі досыць кароткія, але і гэтых хвілін дастаткова, каб перажыць складаныя пачуцці ад таго, што адбываецца на экране.

У канцы лістапада выйшаў першы выпуск у такім фармаце, госцем якога стаў калега Яленаўны, комік Дзмітрый Танковіч, які на ютуб-канале Nexta Live вёў сатырычную праграму «А я сейчас вам покажу». Танковічу, які раней працаваў на беларускім тэлебачанні, а пасля з’ехаў ва Украіну, Яленаўна прапанавала пераабуцца ў смешны драўляны абутак, маўляў, «давай, табе ж не ўпершыню».

На Сахашчыка Яленаўна спрабуе начапіць шапку з рогамі, але той адмаўляецца. Кадр з шоу

Наступныя два госці былі куды больш нечаканымі — актывістка Вольга Карач і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык. Пытанні, заявы і паводзіны вядоўцы сталі больш вострымі і правакацыйнымі.

У Сахашчыка Яленаўна пыталася, да прыкладу, ці паўсюль у яго гэтак жа гладка, як на лысай галаве, і як сітуацыя з «арэшкамі», у Карач — ці стаяла яна на трасе.

Яленаўна з крыкамі «Пацук! Пацук!» збягае са студыі, пакідаючы Карач адну. Кадр з шоу

Фінал ток-шоу з Вольгай Карач не можа пакінуць абыякавым: Яленаўна з крыкамі «Пацук! Пацук!» вылятае са здымачнай студыі, а камера факусіруецца на актывістцы, якая некалькі хвілін сядзіць адна ў абсалютнай цішыні і не ведае, як рэагаваць.

У гэты момант немагчыма не паспачуваць Карач. 

Галоўнае пачуццё, якое пакідае шоу — адчуванне іспанскага сораму, ці, як цяпер кажуць, крынжу. І менавіта на гэтае пачуцце і скіраваны такія шоу.

Пад канец шоу, якое абмяркоўваліся яшчэ доўга, Саша Борціч адвесіла вядоўцу аплявуху. Кадр з «Опять не Гальцев»

Найбольш блізкі аналаг — гэта расійскае забаўляльнае шоу «Опять не Гальцев», якое выходзіць на ютуб-канале «Плюшки». Канал быў заснаваны ў 2020 годзе былымі ўдзельнікамі каманды КВЗ «Плюшки имени Ярослава Мудрого». Вядоўца шоу, стэндапер Багдан Лісеўскі, з сур’ёзным выразам твару задае нязручныя і недарэчныя пытанні расійскім акцёрам, комікам, вядоўцам і спартсменам. Сярод гасцей былі і «экстрасэнс» Улад Кадоні, і «зводніца» Роза Сябітава і актрыса Саша Борціч.

Абсурднасць і правакацыйнасць пытанняў нярэдка даводзіць гасцей, якія спачатку спрабуюць захоўваць спакой і быццам не разумеюць, што ўвогуле адбываецца. Зрывы гасцей многія лічаць пастановачнай часткай шоу.

Галіфіянакіс бесіць усіх гасцей, або ўсе робяць выгляд, што бесіць. Кадр з шоу

Абодва шоу, расійскае і беларускае, бяруць пачатак ад амерыканскага шоу «Паміж двума папарацямі з Закам Галіфіянакісам» (Between Two Ferns with Zach Galifianakis), якое нерэгулярна выходзіла з 2008 па 2018 гады. У кароткіх роліках да 6 хвілін — больш, відаць, цяжка вытрымаць усім удзельнікам працэсу — з’яўляліся зоркі першай велічыні: Наталі Портман, Брэдлі Купер, Брус Уіліс, Эн Хэтэўэй, Джасцін Бібер, Брэд Піт і многія іншыя.

Сцэнічны вобраз Галіфіянакіса, змрочнага і панурага «адмарозка», такім, які ён і прадстае перад гледачамі ў серыі фільмаў «Хлапечнік у Вегасе», дапаўняе абразлівыя і прыніжальныя пытанні, якія ён задае сваім гасцям.

Не пашкадаваў Галіфіянакіс нават прэзідэнта Барака Абаму і кандыдатку ў прэзідэнты Хілары Клінтан, закідаючы ім непаліткарэтныя пытанні, напрыклад, як гэта быць «апошнім чорным прэзідэнтам», або ўстаўляючы пасярод выпуску «аплачаную» рэкламу з Дональдам Трампам, канкурэнтам Хілары на выбарах.

Філамена Канк задае непрыстойнае пытанне навукоўцу, карыстаючыся сугуччам слоў з назвай замка Камелот. Кадр з шоу

Да гэта ж жанру можна прылічыць і брытанскія псеўдадакументальныя праекты, у якіх комік пад псеўданімам Філамена Канк са спакойным тварам тлумачыць з'явы самым прамым і тупым чынам або задае спецыялістам такія недарэчныя і грубыя пытанні, што тыя літаральна нямеюць.

Расійскае і заходнія шоу ў гэтым фармаце нечакана аказаліся надзвычай паспяховымі. А што з беларускім? 

Выпускі з Яленаўнай, пераймаючы асноўную канцэпцыю гэтых шоу, усё ж трохі адрозніваюцца. Па-першае, вядоўца тут не імітуе сур'ёзнасць, а задае пытанні ў карыкатурным вобразе. 

Хілары Клінтан заявіла, што пашкадавала, што прыйшла на шоу «Паміж двума папарацямі з Закам Галіфіянакісам». Кадр з шоу

Па-другое, выбар гасцей для шоу адрозніваецца. Лісеўскі і Галіфіянакіс пачыналі з зорак шоу-бізнэсу, якія разумелі што, навошта і як мусіць адбывацца ў кадры і маглі падыграць вядоўцу, закаціўшы істэрыку ці паказваючы сваё раздражненне ды пагарду.

Яленаўна пачала з больш-менш вядомых палітычных фігур, якія, відаць, не ўяўлялі, куды патрапяць і як ім рэагаваць на паводзіны вядоўцы.

Нават Абама і Хілары, якія прыйшлі на шоу, каб, відавочна, прыцягнуць да сваёй партыі дадатковую аўдыторыю, пачуваліся вельмі стрымана і няёмка — і гэта была не ігра.

Што тады казаць пра беларускіх палітыкаў, які не звыкліся з тым, што могуць быць высмеяныя ці пастаўленыя ў няёмкую сітуацыю. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Идиотизм и полная тупость
    06.01.2024
    Деградация полнейшая! Левчук, иди вон, совсем з глузду съехала? Отвратительно просто! Напоминает старый советский анекдот: у девушки спрашивают кто она по профессии, отвечаете что она "пивица" - пиво в киоске продает.
  • Марфа
    06.01.2024
    Ну спявачка ты, дык спявай, чаго лезеш туды, дзе поўны нуль?
  • Я
    06.01.2024
    Идиотизм и полная тупость, она не съезжала. Она такой была всегда. Посмотри на всю ее жизнь. Отвратительное зрелище.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка18

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →