Памёр аўтар пераможнага гола ў фінале ЧС-1990 Андрэас Брэме
Былы футбаліст зборнай Нямеччыны Андрэас Брэмэ пайшоў з жыцця ва ўзросце 63 гадоў. Прычына — спыненне сэрца, піша Bild.
20.02.2024 / 12:44
Брэмэ памёр у выніку спынення сэрца ў ноч з панядзелка на аўторак у Мюнхене. Яго даставілі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі.
Брэмэ забіў пераможны гол нямецкай нацыянальнай каманды ў фінале чэмпіянату свету 1990 года з Аргенцінай (1:0).
На працягу сваёй кар'еры Брэме выступаў за такія клубы, як «Баварыя», «Кайзерслаўтэрн», «Інтэр», «Сарагоса». Больш за ўсё матчаў нямецкі футбаліст правёў у складзе «Кайзерслаўтэрна» — 319. У гэтых гульнях Брэме адзначыўся 53 галамі і 19 выніковымі перадачамі.
Брэмэ дэбютаваў у зборнай Нямеччны 15 лютага 1984 года. У складзе Нямецкай нацыянальнай каманды ён правёў 86 матчаў, у якіх адзначыўся васьмю галамі.
Чытайце таксама:
Беларускі галкіпер можа стаць гульцом 13-разовага чэмпіёна Польшчы
Мбапэ заключыў кантракт з «Рэалам» да 2029 года
Нямецкія фанаты спынілі футбольны матч, узброіўшыся новымі тэхналогіямі ВІДЭА