«Благодарим… Впечатляет… Приятно…» Як мазырскія рабочыя рэагуюць на губернатара паводле ідэолагаў
Прэс-служба Гомельскага аблвыканкама ў сваім тэлеграм-канале малюе вобраз той Беларусі, якую ёй хацелася б бачыць. У гэтай Беларусі рабочыя прамысловых прадпрыемстваў усім задаволеныя, з аптымізмам глядзяць у будучыню, а камунікацыя з высокім начальствам будзіць выключна пазітыўныя эмоцыі ды выклікае з нетраў падсвядомасці шчырыя словы ўдзячнасці.
20.02.2024 / 20:13
«Дзякуем за дыялог», «Маштабнасць планаў уражвае», «Прыемна, што наша думка цікавая губернатару», «Мы, што называецца, з першых вуснаў даведаліся пра тое, як будзе развівацца наш рэгіён», — менавіта такой, паводле ідэолагаў Гомельскага аблвыканкама, была «агульная думка» завадчан пасля сустрэчы з кіраўніком вобласці.
У той ж час развязаная Расіяй поўнамаштабная вайна з Украінай, падтрыманая рэжымам Лукашэнкі, прывяла да поўнай страты ўкраінскага паліўнага рынку, раней вельмі важнага для памежнага з Украінай Мазырскага НПЗ. З-за ўведзеных Еўрасаюзам эканамічных санкцый аказаліся немагчымымі і пастаўкі нафтапрадуктаў у Еўропу. Гэта адбілася і на заробках супрацоўнікаў, і на перспектывах прадпрыемства.
Яшчэ каля года таму ў сацсетках Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з'явілася паведамленне, што неўзабаве гэта буйное прадпрыемства цалкам спыніцца дзеля неабходнасці правядзення маштабнага рамонту, падрыхтоўка да якога, па словах кіраўніцтва, вядзецца ўжо цэлы год.
Чытайце таксама:
На Мазырскім НПЗ для маладых супрацоўнікаў праводзяць абрад «памазання нафтай» ВІДЭА
Пастаўкі беларускага паліва ў Расію могуць спыніцца — «Коммерсант»