У сацсетках Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з'явілася паведамленне, што неўзабаве гэта буйное прадпрыемства цалкам спыніцца дзеля неабходнасці правядзення маштабнага рамонту, падрыхтоўка да якога, па словах кіраўніцтва, вядзецца ўжо цэлы год.
«Завод рыхтуецца да вялікай рамонтнай кампаніі, калі практычна ўсе вытворчыя аб'екты будуць спынены», — паведамляе прэс-служба Мазырскага НПЗ.
У адпаведнасці з данымі дзяржаўных закупак, кіраўніцтва МНПЗ рыхтавалася да прыпынення працы завода і закупляла паслугі па рамонце асобных установак пачынаючы з красавіка 2022 года.
У кантэксце ваенных дзеянняў поўнае спыненне завода, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Украінай, можа выклікаць пытанні.
Пасля атакі на расійскі самалёт у Мачулішчах Мазырскі НПЗ закупляе сістэму назірання за беспілотнікамі
У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер не надта і патрэбны
Лукашэнка: Калі яны ўдараць па Мазыры, то мы ударым па Кіеве, не заходзячы ва Украіну
«Пасля ўвядзення санкцый асноўны збыт ішоў праз Украіну». Што цяпер адбываецца з нафтаперапрацоўкай
Каментары