Баскскі чызкейк — самы крэмавы чызкейк у свеце
Галоўныя асаблівасці баскскага чызкейка — гэта сметанковая сярэдзіна, падпечаны верх і няроўныя краі. Выпякайце дэсерт пры высокай тэмпературы: падчас гатавання ён павінен падняцца. Родам ён з Краіны Баскаў у Іспаніі (адсюль і назва).
24.02.2024 / 08:07
Фота: Pixabay
Баскскі чызкейк лічыцца самым сметанковым у свеце. Яго структура лёгкая і мяккая, а ўсярэдзіне дэсерт здаецца крыху вадкім. Таксама ў яго моцна карамелізаваная верхні слой — гэта вынік запякання пры высокай тэмпературы.
Вам спатрэбіцца:
- 750 г салёнага сметанковага сыру (напрыклад, Philadelphia)
- 250 г сыру маскарпонэ
- 1 шклянка + 2 сталовыя лыжкі цукру
- 1 сталовая лыжка цукру з ваніллю (ці 1 чайная лыжка ванільнай пасты)
- 6 яек
- 400 мл вяршкоў тлустасцю 30-36%
- 1 лыжка солі
аснова:
- 200 г печыва (можна пакрытага шакаладам)
- 3 сталовыя лыжкі масла
Як гатаваць:
Форму для торта дыяметрам 24-26 см заслаць паперай для выпечкі (так, каб папера выступала над бакамі формы).
Разагрэйце духоўку да 200°С. Растапіце масла. Раскрышыце печыва ў кухонным камбайне ці міксеры і дадайце ў яго растопленае масла.
Усё перамяшайце і выкладзіце на дно формы для выпечкі. Выпякайце прыкладна 6-8 хвілін. Адстаўце ўбок, каб слой астыў.
Сыры (сметанковы і маскарпонэ) змяшайце міксерам разам з цукрам (гэта можа быць цукар з ваніллю), соллю і ванільнай пастай. Паступова дадавайце па адным яйку, увесь час перамешваючы масу на нізкай хуткасці.
Нарэшце павольна ўліце густыя вяршкі ў сметанковую сумесь. Маса павінна быць вадкай. Вельмі павольна вылівайце яе на выпечаную аснову (каб яна не змяшалася з печывам, можна выліваць лыжкай).
Разагрэйце духоўку на 220 або 230 градусаў (магчыма, трэба больш ці менш — залежыць ад асаблівасцяў вашай духоўкі) і выпякайце тварожнік 35-40 хвілін.
Верх павінен падрумяніцца да цёмнага колеру, а сам чызкейк мусіць крыху «трэсціся» ўсярэдзіне, калі вы яго перасоўваеце, — так і павінна быць, ён застыне у халадзільніку.
Дастаньце чызкейк з духоўкі (ён можа крыху апусціцца, гэта нармальна) і, як астыне, пастаўце ў халадзільнік на некалькі гадзін (а лепш на ноч).
Чытайце таксама:
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Яблычныя колцы ў слоеным цесце — рэцэпт і асаблівасці гатавання