Уразьце сваіх гасцей гэтай прыгожай выпечкай у форме колцаў, прысыпаных карыцай. Цяжка ўявіць больш просты дэсерт: усяго толькі трэба абвіць лустачкі яблыкаў слоеным цестам. Аднак выглядае надзвычай святочна, а на смак — поўная гармонія.
Каб зрабіць яблычныя колцы ў слоеным цесце, вам спатрэбіцца:
- 3 яблыкі
- 1 пласт слоенага цеста
- крыху малака або яйка (для змазвання цеста)
- трохі цукру і карыцы
Як гатаваць:
1. Яблыкі абабраць і нарэзаць лустачкамі. Потым — бадай, галоўная складанасць у працэсе прыгатавання — трэба выдаліць асяродак, каб унутры кожнай лустачкі атрымалася дзірка.
2. Разрэжце цеста на тонкія палоскі і абгарніце іх вакол кожнай яблычнай лустачкі.
3. Змажце цеста яйкам або малаком і пасыпце сумессю цукру і карыцы.
4. Выпякайце каля 20 хвілін пры тэмпературы 180°C.
Смачна есці!
Больш рэцэптаў:
Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты
Каментары