У сталовай БелАЗа на 23 лютага раздатчыц абедаў апранулі ў вайсковую форму ФОТАФАКТ
23 лютага ў афіцыйным тэлеграм-канале БелАЗа пахваліліся, як у заводскай сталовай на раздачы абеду жанчыны працавалі ў вайсковай форме — у гімнасцёрках і пілотках.
24.02.2024 / 18:29
«Гэта жахліва: нас усё больш рыхтуюць да вайны, — заўважыў адзін з чытачоў рэгіянальнага незалежнага выдання Ex-press.by. — Нам навязваюць, што вайна — гэта нармальна, і ўсюды даводзіцца бачыць колер хакі… Хацеў паставіць рэакцыю на гэтую навіну, але, аказваецца, тут толькі радавацца можна. На афіцыйным тэлеграм-канале завода адключаныя ўсе рэакцыі, акрамя ўхвальных».
Скрыншот з тэлеграм-канала БелАЗа
Чытайце таксама:
Сёстры Груздзевы расказалі, хто пашыў ім трэшовыя сукенкі ў выглядзе сцягоў