На прапагандысцкай выставе ў томскім дзіцячым садку расійскага вайскоўца замянілі на байца ўкраінскага «Азова»
Да дня 23 лютага ў адным з дзіцячых садкоў расійскага Томска зладзілі прапагандысцкую выставу, на якой змясцілі сярод іншага фота вайскоўца, які трымае на руках дзяўчынку. Выданне «Говорит НеМосква» заўважыла, што фота гэта крамольнае: на ім выяўлены не расеец, а баец з усіх сілаў дэманізаванай расійскай прапагандай украінскай брыгады «Азоў». Прытым на рукаве гэтага байца выразна відаць шаўрон падраздзялення.
Выставу пад назвай «Что такое «СВО» и что такое «плохо» з фотаздымкамі вайскоўцаў і прапагандысцкімі вершамі адкрылі ў Томскім дзіцячым садзе №30.
Крамольная адносна задумы выставы фатаграфія была апублікаваная на адным з украінскіх сайтаў яшчэ як мінімум у 2015 годзе ў падборцы «Тата вярнуўся з вайны! Кранальныя фота ўкраінскіх дзяцей, якія дачакаліся…»
Пікантнасць сітуацыі сярод іншага ў тым, што ў жніўні 2022 года Вярхоўны суд Расіі прызнаў 12-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння «Азоў» тэрарыстычнай арганізацыяй і забараніў яе дзейнасць на тэрыторыі краіны. Да гэтага сімволіка брыгады гэтак жа была прызнаная экстрэмісцкай і забароненая.
Пасля таго, як сітуацыя стала здабыткам публічнасці, Томскі дзіцячы сад №30 выдаліў відэа з постам пра выставу.
Раскамнагляд запатрабаваў аштрафаваць газету «Сібірскі хлебароб» за артыкул пра свінакомплекс. Усё з-за Максіма Галкіна
«Саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі…» Школьнікам прапануюць падумаць над гэтымі характарыстыкамі савецкага народа
Расійскага ваенкара Андрэя Коца затрымалі ў Маскве з марыхуанай
Каментары