«Ніхто з датычных не знаходзіцца ў Беларусі». У «Белполе» расказалі пра трансляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах

У суботу, 24 лютага, на экранах гандлёвых цэнтраў, магазінаў і грамадскага транспарту зʼявіўся відэазварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў. Адказнасць за правядзенне акцыі ўзяла на сябе абʼяднанне былых сілавікоў «Белпол». На наступны дзень стала вядома аб затрыманні чатырох супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104», гэтая фірма займаецца трансляцыяй мэдыякантэнту і рэкламы на інтэрактыўных экранах і абслугоўвае іх. Ці маюць затрыманыя адносіны да акцыі, «Люстэрка» спытала ў прадстаўніка «Белпола» Уладзіміра Жыгара.

26.02.2024 / 13:27

@nashaniva Як у Беларусі на 2000 экранаў паказалі зварот Ціханоўскай #беларусь #ціханоўская #cветланатихановская #беларусьсейчас #беларусьновости #нашаніва #тихановская ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

— Затрыманыя супрацоўнікі кампаніі «Легіён-104» да ўзлому экранаў ніякага дачынення не маюць. Ніхто з датычных да правядзення акцыі не знаходзіцца ў Беларусі. Што ўласна і пацвярджаецца, бо людзей затрымалі нібыта проста за пратэсты — заявіў Уладзімір Жыгар. 

Ён лічыць, што супрацоўнікаў «Легіёна-104» затрымалі для таго, каб сілавікі «маглі даць справаздачу» перад сваім кіраўніцтвам аб паспяховым раскрыцці справы. 

— Сілавыя органы баяцца пакарання, — кажа прадстаўнік абʼяднання. — З-за страху перад сваім начальствам яны сістэматычна «ўпарваюць» яму дэзынфармацыю аб злоўленых «экстрэмістах», толькі каб абараніць сябе. 

Пры гэтым падрабязнасці арганізацыі акцыі ў «Белполе» не выдаюць. Паводле слоў Уладзіміра Жыгара, зварот Святланы Ціханоўскай 24 лютага быў паказаны больш як на 2000 рэкламных экранаў у магазінах па ўсёй Беларусі і сталічным метро. 

У сярэднім паказ працягваўся каля дзвюх гадзін, да моманту, пакуль адміністратарам не ўдалося выключыць трансляцыю. 

Прадстаўнік «Белпола» кажа, што акцыя 24 лютага прайшла паспяхова, нягледзячы на ​​затрыманні недатычных людзей: 

— Кожны грамадзянін Беларусі ўбачыў нашы нацыянальныя сімвалы і Святлану Ціханоўскую. Гэта натхніла людзей. Нават праз 3,5 гады пасля выбараў барацьба за свабоду Беларусі працягваецца.

Чытайце таксама:

«Байпол» апублічыў новага свайго супрацоўніка — пракурора, які звольніўся ў 2021 годзе

Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў

На АНТ новая зорка прапаганды — дачка Марата Маркава

Nashaniva.com