Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў
Калоніяй ён кіраваў каля пяці гадоў, да лета 2023 года.
Віцебская папраўчая калонія №3 да жніўня 2020 года лічылася адной з найлепшых у Беларусі, там адбывалі тэрмін асуджаныя былыя чыноўнікі, бізнэсоўцы, суддзі і работнікі міліцыі. Вядома, што кабінет начальніка калоніі знаходзіўся на КПП-1, адкуль ён пільна сачыў за тым, што адбываецца ў калоніі, піша Mayday.com.
Але са з'яўленнем палітычных вязняў у ПК-3 сітуацыя змянілася. Іх часта сталі адпраўляць у штрафны ізалятар па надуманых прычынах, а на асуджаных, якія кантактуюць з палітычнымі, аказваўся прэсінг.
Вядома, што Аляксей Старавойтаў прымушаў «палітычных» пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі «пад гарантыі» Юрыя Васкрасенскага.
У ПК-3 Аляксей Старавойтаў прапрацаваў практычна ўсё сваё жыццё. У 1998 годзе ён прыйшоў працаваць у ПК-3 на пасаду кантралёра.
У маі 2023 года ў ПК-3 памёр асуджаны на год калоніі волі за карыкатуру на Лукашэнку палітвязень Мікалай Клімовіч, які меў другую групу інваліднасці па захворванні сэрца. Аднак вядома, што наступнае звальненне Аляксея Старавойтава было ніяк не звязана з інцыдэнтам.
Каментары