У Гродне затрымалі вулічнага музыканта, які спяваў «Муры»
Набліжаны да сілавікоў гродзенскі тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым вулічным музыкам з Гродна. На ім мужчына гаворыць, што яго затрымалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў «ВКонтакте».
26.02.2024 / 19:54
Прапагандысты апублікавалі і кадры брутальнага затрымання. Яго праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры ўдзеле спецназаўцаў з атрада «Тайфун», які рэгулярна ўдзельнічае ў рэпрэсіях. Сілавікі схапілі музыку на вуліцы. Яшчэ раней у іх з’явілася відэа, як ён выконвае вядомую пратэсную песню «Муры».
У якім статусе знаходзіцца затрыманы цяпер — невядома.
«Медыязона» знайшла профіль музыкі ў «ВКонтакте». Хлопца завуць Аляксей Петрык.
Чытайце таксама:
Жонку палітвязня Сяргеенкі судзілі за прадукты
У Мінску асудзілі фітнэс-трэнера, які ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў вобразе вікінга