У Быхаве затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг

Паводле інфармацыі Быхаўскай пракуратуры, у ноч з 16 на 17 лютага 54-гадовы мужчына ішоў міма крамы ў вёсцы Новы Быхаў, на якой вісеў чырвона-зялёны сцяг з арнаментам, і чамусьці не прайшоў міма, піша Mayday.team.

27.02.2024 / 18:23

Здымак ілюстрацыйны

Нібыта «жадаючы прадэманстраваць сваё абразлівае стаўленне да гэтага сімвала», мужчына нібыта хацеў спачатку збіць яго палкай. Калі ў яго гэта не атрымалася, ён з дапамогай лесвіцы дацягнуўся да сцяга і выламаў яго з дрэўкам. Чырвона-зялёнае палотнішча ён схаваў на гарышчы гаспадарчай пабудовы.

Праз некалькі дзён мужчыну затрымалі. Яму выстаўлена абвінавачанне па арт. 370 КК РБ (здзек з дзяржаўнай сімволікі).

Чытайце таксама:

У Брэсце затрымалі двух удзельнікаў пратэстаў 2020 года

Будуць судзіць мужа палітзняволенай Бандарэнка, якога затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай у калоніі

У Гродне затрымалі вулічнага музыканта, які спяваў «Муры»

Nashaniva.com