Будуць судзіць мужа палітзняволенай Бандарэнка, якога затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай у калоніі
Анатоля Старасвецкага затрымалі ў верасні адразу пасля спаткання з Віталіяй. Яго арыштавалі на выхадзе з жаночай калоніі. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».
Суд над палітвязнем распачнецца 14 сакавіка ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Віталія — адзіная дзяўчына з асуджаных за ўдзел брэсцкіх акцыях пратэсту паводле арт. 293 КК. Яе затрымалі 1 сакавіка 2021 года пасля вяртання з-за мяжы, а потым асудзілі да 4 гадоў калоніі. За кратамі яна выйшла замуж за Анатоля.
Падтрымайце Анатоля: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Старасвецкі Анатоль Анатольевіч
Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах
Светабнаўляецца
Каментары