Буданаў пра звальненне Залужнага: Калі ўсё было выдатна, то чаму мы там, дзе ёсць?
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў заявіў, што не верыць у тое, што да звальнення Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага УСУ прывялі нейкія асабістыя рознагалоссі паміж ім і прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, піша «Украінская праўда».
29.02.2024 / 11:19
Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP
Адказваючы на пытанне аб відавочным расколе, Буданаў сказаў, што наўрад ці могуць быць асабістыя рознагалоссі паміж мужчынамі, калі адзін з іх з'яўляецца «прамым падначаленым іншага».
Ён таксама лічыць, што Зяленскі прыняў правільнае рашэнне, замяніўшы Залужнага.
«Калі ўсё добра, і ўсё выдатна, і ўсё робіцца правільна, то чаму мы апынуліся ў той сітуацыі, у якой апынуліся?»
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанне, чаму звольнілі галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі генерала Валерыя Залужнага і ключавое кіраўніцтва УСУ, сказаў, што гэта перазагрузка, перабудова і змяненне менеджменту вайсковага камандавання.
Чытайце таксама:
Валерый Залужны пакідае пасаду Галоўнакамандуючага УСУ
Новым Галоўнакамандуючым УСУ прызначылі Аляксандра Сырскага
«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist
Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне
Які рэйтынг даверу ва Украіне ў Сырскага, а які ў Залужнага — вынікі апытання