Блогер Рудзік пажадаў на 8 Сакавіка жанчынам нараджаць болей і патлумачыў чаму

«У іншай сітуацыі я б, мабыць, і памаўчаў, але…»

08.03.2024 / 18:41

Ян Рудзік. Скрын відэа belsat_news / YouTube

«Сёння стужка ў інсце паказала мне мноства пастоў аб тым, што дзяўчынкам трэба быць не добрымі жонкамі і матулямі, а рэбел-крутаркамі, якія рэалізоўваюць уласныя мары. 

У іншай сітуацыі я б, мабыць, і памаўчаў, але ж цяпер сітуацыя наступная: беларусаў +/— 9 млн, расейцаў +/— 150 млн. Ідзе вайна.

Таму ўсё ж жадаю вам знайсці мужчыну, выйсці замуж і нарадзіць дзетак, ды паболей. 

Бо інакш уласныя мары рэалізоўваць будзеце не вы, а за ваш кошт людзі, якія стаяць за згвалтаванай Бучай. Яно вам трэба?» — напісаў Ян Рудзік у сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?

Ян Рудзік сабраўся ў Полк Каліноўскага

У «тэрарыстычны спіс» дадалі Паўла Белавуса, Дзмітрыя Семчанку і Яна Рудзіка

Рудзік: Сітуацыя з Пратасевічам можа быць нашмат больш страшнай, чым мы сабе ўяўляем

Nashaniva.com