Блогер і дэлегат Каардынацыйнай рады Ян Рудзік распавёў пра свае планы ў праграме «Шчыра кажучы» на «Белсаце».
Апошнім часам Рудзік у Каардынацыйнай радзе не вельмі актыўны. Перастала быць цікава, тлумачыць ён.
«Нейкая стагнацыя. Мне цалкам падабаецца Каардынацыйная рада. Але я люблю дынаміку».
Рудзік заявіў, што не будзе балатавацца на выбары ў новы склад Каардынацыйнай рады. А плануе далучыцца да Палка Каліноўскага.
«Трохі пазаймаюся вайной. Мяне запрасілі ў медыягрупу. Таму буду займацца тым, што ў мяне больш атрымліваецца. Хаця я не ведаю…. Я ў арміі яшчэ не служыў да гэтага. Мабыць, мне спадабаецца, і я раскрыюся ўжо як Тэрмінатар. Буду там дыж-дыж-дыж».
Чытайце яшчэ:
У «тэрарыстычны спіс» дадалі Паўла Белавуса, Дзмітрыя Семчанку і Яна Рудзіка
Рудзік: Сітуацыя з Пратасевічам можа быць нашмат больш страшнай, чым мы сабе ўяўляем
Пасля арышту Пратасевіча рэдактарам канала «Беларусь галаўнога мозгу» стаў Ян Рудзік
Каментары