Арменія разглядае ідэю ўступлення ў Еўрасаюз

Улады Арменіі абмяркоўваюць магчымасці ўступлення ў Еўрасаюз, заявіў кіраўнік МЗС краіны Арарат Мірзаян у інтэрв'ю выданню TRT World.

09.03.2024 / 17:13

«У Арменіі актыўна абмяркоўваюцца новыя магчымасці. Не адкрыю таямніцы, калі скажу, што ідэя ўступлення ў ЕС таксама ёсць у гэтым спісе. У народа Арменіі ёсць еўрапейскія памкненні, і, як я ўжо сказаў, мы праходзім гэты працэс і ўбачым, якім будзе канец гэтага працэсу, у якім на гэты момант ніхто не можа быць упэўнены або прадказаць», — сказаў Мірзаян.

Раней армянскі міністр казаў, што настаў час пачаць дыялог па лібералізацыі візавага рэжыму паміж Арменіяй і ЕС. Ён адзначыў, што Ерэван мае намер развіваць адносіны з Еўрасаюзам і па іншых напрамках.

«Хачу яшчэ раз падкрэсліць намер Арменіі далей паглыбляць адносіны з Еўрасаюзам на аснове амбіцыйнага парадку дня на карысць нашых народаў і дзеля больш паспяховага Паўднёвага Каўказа», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Арменія афіцыйна папрасіла Расію вывесці сваіх памежнікаў з ерэванскага аэрапорта

Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі

«АДКБ не рухне». Лукашэнка пракаментаваў выхад Арменіі з гэтай арганізацыі

Nashaniva.com