«Усе пад кайфам». Пацукі з'елі рэчавыя доказы з марыхуанай у паліцэйскім упраўленні Новага Арлеана

Упраўленне паліцыі Новага Арлеана перажывае нашэсце пацукоў. Грызуны прабраліся нават у пакой, дзе захоўваюцца рэчавыя доказы, і з'елі некаторую колькасць марыхуаны, якая там захоўвалася. Пра гэта расказала начальніца ўпраўлення паліцыі Новага Арлеана Эн Кіркпатрык на пасяджэнні гарадскога камітэта па крымінальным правасуддзі, піша Associated Press.

14.03.2024 / 22:59

Фота: Aliaksandr Barysenka / vecteezy.com

«Пацукі ядуць нашу марыхуану. Яны ўсе пад кайфам», — заявіла Эн Кіркпатрык.

Начальніца ўпраўлення патлумачыла нашэсце грызуноў кепскім станам будынка паліцыі. Эн Кіркпатрык адзначыла, што штаб-кватэра праваахоўнікаў Новага Арлеана настолькі наводненая грызунамі і прусамі, што супрацоўнікі прыходзяць і выяўляюць пацучыны памёт на сталах.

«Мы гаворым, што цэнім нашых супрацоўнікаў. Але якое права мы маем разважаць пра гэта, дазваляючы людзям працаваць у такіх умовах?» — паскардзілася начальніца паліцыі.

Гарадскія ўлады паабяцалі перанесці паліцэйскае ўпраўленне ў іншы будынак. На пераезд давядзецца выдаткаваць да 7,6 млн даляраў.

Чытайце таксама:

У Салігорску жанчына знайшла ў дзіцячым вазку вялікага пацука. Ён паўгадзіны быў на ножках дачкі

Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам з вязнямі

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з пацукамі вязуць на фронт катоў

Грызун-чысцюля. Брытанскі пенсіянер зняў, як пацук акуратна наводзіць парадак у ягоным хляве. Мілае відэа

Nashaniva.com