Ідэолаг мінскай абласной міліцыі памёр ва ўзросце 51 год
Аляксей Бярозавік быў памочнікам намесніка начальніка Мінскага абласнога УУС па арганізацыйна-штатнай працы.
15.03.2024 / 15:32
У аддзеле ідэалагічнай працы і кадраў Мінскага ўпраўлення ўнутраных спраў ён адпрацаваў фактычна ўсё сваё жыццё, піша Mayday.team.
У апошнія дзесяць гадоў ён адказваў у Мінскай вобласці за вядзенне арганізацыйна-штабной працы ў РАУС і ўнутраных войсках, займаўся іх структурай.
Перад тым працаваў начальнікам аддзялення камплектавання ўпраўлення выхаваўчай работы і кадравага забеспячэння УУС Мінскага аблвыканкама.
Чытайце таксама:
Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка
Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў