У беларускіх крамах з'явіўся прадукт амаль па 1000 рублёў за кілаграм
У прадуктовых крамах Беларусі з'явіўся незвычайны прадукт з Кітая і Карэі. За маленькі пачак вагой у 4 грамы просяць амаль чатыры рублі. Калі ж браць цэлы кілаграм такой прадукцыі, то давядзецца аддаць амаль 1000 рублёў.
15.03.2024 / 17:00
Фота: «Анлайнер»
Гаворка ідзе пра сушаную марскую капусту. Мяркуючы па ўсім, яна можа скласці здаровую альтэрнатыву чыпсам для тых, хто сядзіць на дыеце ці проста прытрымліваецца правільнага харчавання.
Адна ўпакоўка вагой у 4 грамы каштуе 3 рублі 97 капеек. Адпаведна, кілаграм прадукту абыйдзецца ў 992 рублі 50 капеек.
Склад прадукту такі: сушаная марская капуста; аліўкавы алей; кунжутны алей; кукурузны алей; соль. У невялікай упакоўцы — некалькі вельмі тонкіх пласцінак, якія можна лёгка разарваць. Па паху яны нагадваюць сушаную рыбу, адзначыў інтэрнэт-партал «Анлайнер», журналісты якога заўважылі такую навінку.
Аналагічную прадукцыю пад іншай гандлёвай маркай знайшло таксама выданне Telegram.news у анлайн-крамах Беларусі. У апісанні пазначана, што «капуста вырасла ў водах Ціхага акіяна», а таксама змяшчае «вітаміны А, B, C, кальцый, жалеза і ёд». Тэрмін прыдатнасці — 15 месяцаў, а энергетычная каштоўнасць на 100 грамаў складае 319 кілакалорый.
Такім чынам, адзін пачак (4 г) змяшчае каля 13 ккал. Цалкам дыетычны прадукт.
Чытайце таксама:
На МАЗе стварылі фудтрак для Mak.by, каб ездзіць па Дажынках
Новы італьянскі пасол прапанаваў экспартаваць сыр з Беларусі ў Італію
У чыноўнікаў спыталі, чаму ў крамах няма беларускага часнаку. Што яны адказалі?