На МАЗе стварылі фудтрак для Мak.by, каб ездзіць па Дажынках
Перасоўны рэстаран хуткага харчавання стварылі на прадпрыемстве «МАЗ-Купава» для ўстаноў Мak.by, што з’явілася на базе сеткі McDonald's пасля яе закрыцця ў Беларусі.
Фудтрак, як сцвярджаецца, ужо гатовы на 95%. Да канца сакавіка яго плануюць скончыць і спачатку пратэсціраваць на тэрыторыі прадпрыемства. У красавіку фургон абкатаюць у Мінску, каб праверыць, што яшчэ трэба дапрацаваць.
Пасля гэтага мабільны фастфуд-рэстаран адправіцца ў падарожжа па рэгіёнах. Маршрут распрацоўваецца такім чынам, каб наведаць як мага болей рэгіянальных святаў кшталту Дзён горада і Дажынак.
Гэты праект складаецца з некалькіх частак, тры ўжо гатовыя. Гэта вялікі паўпрычэп (сам фудтрак), абсталяваны для прыгатавання, захоўвання і продажу страў. Таксама гатовая машына, якая будзе перавозіць прадукты, ваду і вывозіць смецце. Яшчэ створаны жылы прычэп для персаналу.
Каментары