На хуткаснай трасе ў Польшчы беларус збіў мужчыну, які выйшаў на дарогу з-за фермерскага пратэсту
Польскія СМІ паведамляюць пра аварыю на хуткаснай трасе S8 з удзелам кіроўцы з Беларусі. Інцыдэнт адбыўся ўчора, 20 сакавіка, паведамляе Autogrodno.by.
21.03.2024 / 19:48
Фермерскі пратэст на трасе S8
Учора ў Польшчы праходзіў чарговы пратэст фермераў, скіраваны на паслабленне некаторых законаў ЕС у сельскай гаспадарцы і на адмену ўвозу сельгаспрадукцыі з-за межаў Еўрасаюза.
З дапамогай трактароў фермеры перакрылі каля 500 участкаў дарог па ўсёй Польшчы, у тым ліку і адзін з кірункаў трасы S8. У зваротным кірунку рух транспарту захоўваўся.
36-гадовы мясцовы жыхар пад'ехаў на сваім аўтамабілі да таго месца, дзе траса была заблакаваная трактарамі. Каб не губляць час, ён вырашыў вярнуцца назад. Але паколькі на аўтамабілі рухацца ў зваротным кірунку трасы забаронена, то ён пералез праз раздзяляльную паласу і збіраўся ісці па праезнай частцы туды, адкуль нядаўна прыехаў.
Аднак шчасце чалавеку не спрыяла, ён быў збіты машынай, якой кіраваў 49-гадовы грамадзянін Беларусі. Нягледзячы на намаганні медыкаў, выратаваць пацярпелага не ўдалося.
Чытайце таксама: