«Спатыкнуўся і ўпаў проста пад трактар». Маладзён загінуў пад коламі трактара «Джон Дзір» у Салігорскім раёне
Трагедыя адбылася 20 сакавіка ў аграгарадку Гоцк.
Каля 20.40 гадзін 26-гадовы пешаход ішоў па вуліцы Каржа, а яму насустрач на трактары «Джон Дзір» ехаў 45-гадовы трактарыст.
У нейкі момант пешаход спатыкнуўся на абочыне і ўпаў пад кола трактара.
Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу.
Таксама паведамляецца, што ў яго не было флікераў.
Каментары