Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка
Адзін з затрыманых па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту ў «Крокусе» наведваў канцэртную пляцоўку і да 22 сакавіка, паведамляюць тэлеграм-каналы.
24.03.2024 / 14:23
Як піша «База», мужчына, які прадставіўся пры затрыманні як Фарыдун Шамсутдзін, быў у «Крокус Сіці холе» 7 сакавіка. Фатограф, які зняў яго, пазнаў падазраванага пасля публікацыі відэа допыту.
Канал «112» піша, што затрыманы наведваў «Крокус» напярэдадні тэракту, каб «паглядзець планіроўку, размяшчэнне пастоў аховы і пралічыць шляхі адыходу».
8 сакавіка амбасада ЗША папярэдзіла пра пагрозу тэрактаў у Маскве ў бліжэйшыя два дні.
«Пасольства адсочвае паведамленні аб тым, што экстрэмісты ў бліжэйшы час плануюць атакаваць вялікія натоўпы людзей у Маскве, уключаючы канцэрты. Грамадзянам ЗША рэкамендавана пазбягаць вялікіх натоўпаў цягам наступных 48 гадзін», — гаварылася ў прэс-рэлізе амбасады.
Таксама ЗША перадавалі Маскве даныя пра падрыхтоўку тэракта.
19 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што паведамленні краін Захаду пра магчымыя тэракты ў Расіі — гэта правакацыя.
«Усё гэта нагадвае адкрыты шантаж і намер запалохаць, дэстабілізаваць наша грамадства», — сказаў Пуцін.
Чытайце таксама:
Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў
Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў
«Напэўна, усе развіталіся з жыццём». Сяргей Светлакоў расказаў, як выратаваўся з «Крокуса»
Зяленскі назваў Пуціна нікчэмнасцю, каментуючы тэракт у «Крокусе»