Свет1212

«Напэўна, усе развіталіся з жыццём». Сяргей Светлакоў расказаў, як выратаваўся з «Крокуса»

Зорка ТНТ і КВЗ Сяргей Светлакоў знаходзіўся ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» падчас нападу тэрарыстаў 22 сакавіка. Ягоны расказ апублікавала Ксенія Сабчак.

 Сяргей Светлакоў. Фота: Вікіпедыя

— Тэрарысты ўвайшлі ў залу з боку амфітэатра (якраз над ім размяшчаюцца ложы, дзе мы і знаходзіліся, потым некалькі чалавек паспелі залезці туды). 

Стральба была без перапынку направа і налева.

Многія, пачуўшы стрэлы, пабеглі да сцэны. Мы павыскаквалі ў вузкі калідор. Там утварылася група з 20-30 людзей. Дзяўчына-менеджар, якая была на паверсе, знайшла ключы і закрыла выхады з усіх ложаў (таму што ўсе, хто там быў, ужо выбеглі, і мы баяліся, што адтуль залезуць і тэрарысты, страляніна была літаральна за некалькі метраў). 

Далей з некалькімі хлопцамі мы вырашылі забарыкадаваць уваходы ў наш калідор: крэслы, канапы…

Тут быў, напэўна, самы страшны момант — гукі стральбы заціхлі і праз паўзу дзверы ў калідор, насупраць якіх былі мы з сябрам і маёй пляменніцай Машай, пачалі ўзломваць.

Напэўна, усе ў калідоры развіталіся з жыццём, таму што мы не ведалі, колькі тэрарыстаў і які ў іх план. Дзверы знеслі хутка — гэта аказаліся гледачы, людзі, якія беглі, шукалі выхад.

Паваліў моцны смярдзючы дым і трэба было прымаць рашэнне, што рабіць далей, прайшло да гэтага часу 15-20 хвілін прыкладна… І зноў жа менеджар прапанавала адкрыць некалькі дзвярэй і па лесвіцы выбегчы групай праз фае. 

Усе пагадзіліся і ў цішыні пачалі рухацца, жанчыны знялі абцасы, панікі моцнай не было… калі мы выйшлі з гэтага калідора, трапілі ва ўжо задымленае фае. Збоку стаяў іншы работнік «Крокуса» і махаў нам, каб мы беглі не праз цэнтр. 

Потым мы апынуліся на вуліцы. Так без адзення мы беглі яшчэ некалькі кіламетраў, туды, дзе чакала мяне на машыне жонка, якая, на шчасце, спазнілася. 

Я сёння знайшоў імя той дзяўчыны, якая не разгубілася і рэальна ўсім дапамагла — Сафія Мэер. Дзякуй ёй! Яна герой. 

Спачуванне ўсім пацярпелым. Гэта было пекла», — распавёў Светлакоў.

Каментары12

  • Влад
    24.03.2024
    Наглядный пример эгоизма - мы закрыли дверь и забаррикадировались. А то что другие зрители не могли выйти  - это их проблемы.
  • Алежа Гайдукевіч
    24.03.2024
    Вось так выглядае вайна, Сярожа. А вы думалі будуць толькі ванькі паміраць за пуціна?
  • Антось
    24.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →