Прэзідэнт Літвы павіншаваў народ Беларусі з Днём Волі
У віншаванні беларусаў з Днём Волі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адзначыў, што гэты дзень з'яўляецца днём разважанняў пра еўрапейскую будучыню Беларусі, у якой усе беларусы будуць карыстацца ўсімі свабодамі і магчымасцямі, чаго яны заслугоўваюць, паведаміла Delfi.lt.
25.03.2024 / 18:37
Гітанас Наўседа
Паводле слоў Наўседы, Літва працягвае актыўна падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць і імкнецца спрыяць таму, каб галасы беларусаў у міжнароднай супольнасці былі пачутыя.
«Сёння, як і кожны дзень, я хачу яшчэ раз запэўніць, што падтрымка Літвой дэмакратычнай Беларусі, яе незалежнасці і суверэнітэту непахісная. Мы падтрымліваем імкненне ўсяго народа Беларусі жыць у вольнай і дэмакратычнай дзяржаве», — заявіў кіраўнік літоўскай дзяржавы.
Ён пажадаў беларусам заставацца моцнымі і згуртаванымі, працягваць змагацца за свабоду сваёй краіны, не дазваляючы выкарыстоўваць сваю дзяржаву ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Чытайце таксама:
Дзе пройдуць імпрэзы да Дня Волі. Расклад і адрасы
Сёння — Дзень Волі. 106 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць
«Шляхамі БНР». Да Дня Волі з'явіліся некалькі цікавых праектаў
Naviband да Дня Волі выдалі кліп «Сокал»
Ціханоўская: Мы кажам «Дзень Волі», а разумеем, што ўся краіна апынулася ў закладніках