Беларускія арганізацыі, аб'яднаныя ў межах «Рэанімацыйнага пакета рэформаў», прымеркавалі да сёлетняга Дня волі запуск некалькіх праектаў.
1. На аплікацыі izi.travel запісалі тры маршруты «Шляхамі БНР» у Гродне, Вільні і Менску (аўдыёдарожкі, маршруты, апісанне).
Скарыстацца гэтым сэрвісам можна, паставіўшы аплікацыю і праз пошук знайшоўшы «Шляхамі БНР», альбо шукаць па гарадах.
2. Зрабілі мапу «Шляхамі БНР», на якой можна знайсці частковую інфармацыю пра гісторыка-культурную спадчыну БНР (працэс дапаўнення і ўдасканалення працягваецца), а таксама звесткі пра ўшанаванне дзеячаў БНР.
Прэзентацыі гэтых прадуктаў запланаваныя ў 10 гарадах Еўропы і Паўднёвага Каўказа: Беластоку, Брусэлі, Брэмене, Варшаве, Гданьску, Вільні, Коўне, Клайпедзе, Тбілісі і Батумі.
Каментары