Брат Дзяніса Урбановіча выйшаў на волю
Максім Урбановіч адбыў 10 сутак паводле абвінавачвання ў «дробным хуліганстве».
26.03.2024 / 09:18
Максім Урбановіч. Фота: Радыё Свабода
Брат кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча Максім вызвалены пасля адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Позірк».
Максім Урбановіч адбыў 10 сутак паводле абвінавачвання ў «дробным хуліганстве». Іншыя падрабязнасці затрымання і арышту невядомыя.
Пра затрыманні сяброў «Маладога фронту» стала вядома 23 сакавіка ад праваабаронцаў. Паведамлялася, што Максім Урбановіч быў «моцна збіты», пасля чаго этапаваны ў СІЗА КДБ.
Грамадскі актывіст Дзяніс Урбановіч узначаліў «Малады фронт» у 2018 годзе. У канцы 2021 года праз рызыку крымінальнага пераследу нелегальна выехаў ва Украіну і цяпер ваюе супраць Расіі ў палку Каліноўскага. Быў некалькі разоў паранены.
Чытайце таксама:
Затрымалі брата каліноўца Дзяніса Урбановіча