За каментары пра «Крокус Сіці Хол» затрымалі жыхара Шчучына
Мужчыну затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе» у Падмаскоўі.
26.03.2024 / 16:04
На скрыншотах відаць, што мужчына напісаў: «Гэта вам за Украіну, атрымлівайце асалоду».
Каментары ён патлумачыў тым, што не падтрымлівае вайну ва Украіне.
Затрымліваць яго прыйшлі ў ягоную кватэру, паведамляе тэлеграм-канал «Право имею».
Чытайце таксама:
Асуджанага на 19 гадоў палітвязня па «справе анархістаў» зноў будуць судзіць