Некаторыя банкаматы памянялі алгарытм працы — можна забыцца забраць грошы
У Мінску зʼявіліся банкаматы, якія пры зняцці наяўных грошай выдаюць спачатку карту, а ўжо потым грошы. Гэта адрозніваецца ад звыклага сцэнара, дзе чалавек забірае купюры, а потым можа зрабіць іншую аперацыю ці забраць картку. Гэта нейкі збой? Ці можна забыць грошы? Onlíner спытаў у «Альфа-Банка», з чым звязана змена.
02.04.2024 / 15:13
Фота: Onlíner
Там патлумачылі, што людзі, здымаючы грошы ў банкамаце, часта забываюць у ім сваю карту. Тады кліент застаецца без яе на нейкі час, а банку даводзіцца марнаваць дадатковыя рэсурсы на атрыманне карт.
— Мы вырашылі выправіць гэтую сітуацыю і першымі на рынку змянілі працэс — спачатку кліент забірае сваю карту, а пасля гэтага ўжо грошы, за якімі, ён уласна і прыйшоў. Важна падкрэсліць, што для кліентаў на экране некалькі разоў прайграецца адпаведны тэкст аб тым, што трэба забраць і карту, і грошы. З моманту ўвядзення новага алгарытму колькасць забытых карт удалося скараціць утрая.
Некалькі банкаматаў гэтага банка яшчэ працуюць па старой схеме, але ў бліжэйшы час іх плануюць замяніць на новыя.
Чытайце таксама:
Гандлёвыя крамкі ля Палаца спорту будуць працаваць круглы год