Гульцы «Заглэмбе» кажуць, што Хацкевіч ставіўся да іх як да смецця
Польскія журналісты распавялі пра працу беларускага трэнера «Заглэмбе» (Сасновец).
04.04.2024 / 10:07
Аляксандр Хацкевіч. Фота з сайта football.by
Раней паведамлялася, што фанаты-хуліганы трапілі на трэніроўку і некалькі разоў ударылі спецыяліста.
«Кажуць, што паводзіны Хацкевіча на трэніроўках не былі адэкватнымі. Ён крычаў на гульцоў і, як кажуць самі гульцы, абыходзіўся з імі як са смеццем. Мы ніяк не апраўдваем збіццё трэнера, гэта іншая тэма, але, паводле нашай інфармацыі, ён у распранальні быў дрэнным чалавекам», — піша football.by.
Пасля 25 тураў «Заглэмбе» знаходзіцца на апошнім, 18-м месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату першай лігі, маючы ў скарбонцы 13 балаў. Адставанне ад «выратавальнага» 15-га месца складае 12 балаў за дзевяць тураў да фінішу.
Хацкевіч узначаліў клуб у сярэдзіне студзеня. Пры ім каманда двойчы згуляла ўнічыю і чатыры разы прайграла.
Чытайце таксама:
Польскія футбольныя фанаты ўварваліся на трэніроўку і збілі беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча
«Заглэмбе» выступіў з заявай наконт сітуацыі з Хацкевічам і анансаваў кадравыя змены цягам сутак
Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю ў Польшчы