Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю ў Польшчы
Учора ягонае «Заглэмбе» пацярпела разгромную паразу ад «Катавіцаў» 0:4, але, як кажуць, быў нюанс.
Галоўны трэнер футбольнага «Заглэмбе» з Саснаўца Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю пасля заявы на прэс-канферэнцыі, дзе ён распавёў, што футбалісты самі выбіралі план на матч 25-га тура першага дывізіёна Польшчы супраць «Катавіцаў» (0:4). Пра гэта паведамляе Championat.com са спасылкай на польскага журналіста Пятра Слонку.
«Сёння, пасля чарговай паразы «Заглэмбе» (Саснавец), Аляксандр Хацкевіч на прэс-канферэнцыі заявіў, што замкнуў гульцоў у распранальні і сказаў ім выбіраць уласную тактыку і стыль гульні. «Заглэмбе» прайграў з лікам 4:0…
Шчыра кажучы, гэтая заява выклікала масу негатыўных эмоцый у польскіх СМІ, экспертаў і заўзятараў», — напісаў Слонка ў сваім тэлеграм-канале.
Хацкевіч узначаліў «Заглэмбе» ў сярэдзіне студзеня. Клуб займаў апошняе месца ў чэмпіянаце другога дывізіёна. Пасля прыходу беларускага спецыяліста вынікі не надта палепшыліся.
Клуб пад яго кіраваннем згуляў дзве нічыі і пацярпеў чатыры паразы. Каманда адстае ад выратавальнага 15-га месца на 12 балаў. Да канца чэмпіянату засталося дзевяць гульняў.
Каментары