Прызналі палітвязнямі Дзмітрыя Кучука і яшчэ 12 чалавек
4 красавіка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек, сярод якіх лідар ліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук. Агульная колькасць людзей, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1400 чалавек.
04.04.2024 / 19:57
Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Дзіяна Кішкарэнка, Анастасія Юманава, Вольга Патрусаева, Дзмітрый Кучук, Міхаіл Петраш, Юрый Хаванскі, Піліп Сцёпін, Яўген Цыбулька, Вячаслаў Баравік, Дзмітрый Шчамер, Андрэй Анпілогаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1400 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Чытайце таксама:
«Год знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Што робіцца з Марыяй Калеснікавай
«Я вас вельмі люблю і моцна-моцна сумую». Штучны інтэлект чытае голасам Марыі Калеснікавай яе ліст
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў