На тэрыторыі Запарожскай АЭС узарваўся дрон
Пра гэта заяўляе МАГАТЭ.
07.04.2024 / 18:53
Запарожская АЭС. Фота: Wikimedia Commons
«ЗАЭС праінфармавала экспертаў МАГАТЭ, што на тэрыторыі станцыі сёння здэтанаваў дрон. Такую дэтанацыю назіралі і мы. Я заклікаю ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія супярэчаць пяці прынцыпам МАГАТЭ і парушаюць ядзерную бяспеку», — заявіў дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Рафаэль Гросі.
Пра тое, чый гэта быў дрон, не паведамляецца.
Удар прыйшоўся па купале 6-га энергаблока Запарожскай АЭС, дадае ТАСС са спасылкай на прэс-службу станцыі.
«Расатам» паведамляе, што параненыя тры супрацоўнікі станцыі, адзін з іх цяжка.
Украіна зможа атакаваць Урал і Запаляр'е. Дроны ўжо на падыходзе
Сёння ноччу беспілотнікі атакавалі расійскія гарады з аэрадромамі
Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай