Украіна ўжо сёлета зможа выкарыстоўваць дроны з далёкасцю палётаў у 2000 кіламетраў і больш. Да канца года дзесяць вытворцаў паставяць украінскай арміі дроны з дальнабойнасцю да 2500 кіламетраў, паведамляе Bild са спасылкай на крыніцу. Новыя мадыфікацыі беспілотнікаў дазволяць вырашыць праблему недахопу дальнабойных ракет.
Інфаграфіка: Bild
Нядаўна УСУ ўжо атакавалі цэлі ў Татарстане, якія знаходзяцца на адлегласці 1300 кіламетраў ад лініі фронту. Для адной з гэтых атак выкарыстоўваўся ўкраінскі дрон UJ-22. Ягоная стандартная дальнабойнасць складае 800 кіламетраў, аднак новая мадыфікацыя беспілотніка дазволіла атакаваць цэлі на значна большай аддаленасці ад фронту.
Кіеўскае КБ «Прамень» ужо распрацавала беспілотнік «Сокал-3000» з далёкасцю да 3300 кіламетраў. Новыя дроны будуць здольныя атакаваць цэлі ў Мурманскай вобласці, дзе знаходзіцца аэрадром Аленья — там базуюцца стратэгічныя бамбавікі, якія выкарыстоўваюцца для абстрэлаў украінскіх гарадоў.
На думку экспертаў, прымяненне новых дронаў дапаможа кампенсаваць дэфіцыт ракет сярэдняй і вялікай далёкасці.
Каментары
Марыянетачнае кіраўніцтва, сапраўды. Мужыкі ў іх ўжо скончваюцца, а яны мріють об перамогах. Аб тым, што заходні гаспадар дасць "вундэрваффэ", грошаў, ракетаў, танкаў.
Калі ва Ўкраіне прынялі закон аб !!!забароне мірных перамоваў -- усё, ніякіх спачуванняў ня можа быць. Гэта ўжо свядома абраны шлях, шлях нанесення максімальнай шкоды Расеі, а не шлях захавання Ўкраіны.
Тут розніца кардынальная і страшэнная.
Але калі будуеш нацыю на нянавісці да маскалёў, колькі б яны гэтага не заслугоўвалі, то мабыць яна, гэтая розніца, незаўважная, ня ведаю...